Iдэi
Часам нас пояць халоднай вадою.
Я пры стале, моўчкі хлеб даядаю,
Думаю; сумна ў вакно паглядаю.
Цёпла ў пакоі, ды шэрыя хмары
Ветру сказалі, што дзесьці ахвяры
Страчанай праўды ляжаць пад зямлёю,
Яе напаіўшы сваёю крывёю.
Спяць вечным сном іх скалелыя целы,
Сняць маці твар, ад пакутаў з****нелы.
Хмары пральюцца слязамі на землю…
Над целамі смелых праклюнецца зерне.
Жытнёвае поле закаласіцца…
Каб думкі ў зярнятах змаглі адрадзіцца,
Іх неба слязамі матуляў напоіць,
Зямля сэрцы мужных навекі загоіць.
Як думкамі зерне пачне налівацца,
Ідэі свабодныя ў хлеб увасабяцца,
Які ўвосень ты пакаштуеш са смакам:
Табе свет ідэяў, героям – падзяка!
27.10.2005г.
Свидетельство о публикации №107052300106