Размова пра каханне
А ці ёсць такая моц,
Што не вымерыш у ньютанах?
– Так, сынку.
А ці ёсць такая цеплыня,
Што ні цэльсіем, ні кельвінам не змерыш?
– Так, сынку.
А ці ёсць такое святло,
Што ні адзін люксометр не падлічыць?
– Так, сынку, так.
– Гэтыя моц, святло, цеплыня
Аднаго толькі кахання!
І няма нічога мацней за каханне ў свеце!
12.09.2005г.
Свидетельство о публикации №107052002410