Прысвечанне Песняру

Сярод сялянскіх хат яе заўважу,
Там дзень і ноч гарыць адзін агонь,
На ўсе пытанні вечныя адкажа –
Ты толькі працягні яму далонь,

Аддай ўсё сэрца шчырае ты кнігам
Таго пісьменніка, што жыццяў шмат пражыў,
Што растапіў сваёю працай крыгі,
Якія былі ў нашанскай душы.

Імя яго – прамень сівых стагоддзяў,
Купала, нёс жыццё ён землякам,
Ён моцы на змаганне даў народу,
Аддаўшы ўсё на суд сівым вякам.

Ён бацька лірыкі – магутнейшы філосаф,
Ён бацька Беларусі ўсёй для нас,
Ён змог устаць, знайсці апошні моцы
На тое, каб набыць нам лепшы час.

Калі ты зможаш душу ў кнігах бачыць,
Ты зразумееш, колькі мудрых слоў
Ён нёс для нас, і колькі гэта значыць
Для нас усіх : і шчасце, і любоў…

Мудрэц нам скрозь стагоддзі праўду кажа,
Прыслухайся ўважліва душой –
У ёй усё жыццё. Агонь падкажа,
Ты толькі шчыра паднясі яму далонь…


Рецензии