Вiза

На далоні пашпартоўка,
У кішэні eur’аў груз –
Доўгая камандзіроўка
Будзе ў еўрасаюз.

На старонцы на дзевятай
Як свабоды той глыток,
Як дарога – шлях да свята
Віза блішчыць; вось квіток.

Усё! Бывайце маці, тата!
Адлятаю ў вырай я.
Позірк мой ледзь вінаваты:
Застаецца тут сям’я.

Калі б мог – усіх з сабою
Узяў; праблема толькі ў тым:
Не даюць адразу волі,
Каб яе хапіла ўсім.

Мне ж на вольную падацца
Надышоў нарэшце час.
Што ж – шчасліва заставацца!
Помніце мяне – я – вас…
 18.06.2005г.


Рецензии