Мой заутрашнi дзень
Пачнецца з імжлівага золку.
Мой заўтрашні дзень
Стучыць мне дажджом у вакно.
Мой заўтрашні дзень
Мне, можа, падорыць вясёлку.
Мой заўтрашні дзень
Квіток можа даць мне на дно.
Мой заўтрашні дзень –
Якім будзе ён – таямніца.
Мой заўтрашні дзень
Узнёслы трыумф ці аблом.
Мой заўтрашні дзень
Я веру – ён прыйдзе адбыцца!
Мой заўтрашні дзень
Пляце змыты дождж за сцяклом…
19.05.2005г.
Свидетельство о публикации №107051000021