Вечар

 Ліловы небакрай
 Чарговы вечар йдзе
 Гоман птушыных зграй
 Ужо не чуваць нідзе…
 
 Спакойнай цішынёй
 Напоўнена ўсё
 Гармоніяй, вясной
 Прасякнута жыццё

 У нябёснай глыбіні
 Бясконцы шэраг зор
 І казкі даўніны
 Шапоча добры бор
 
 І таямнічы свет
 Адкрыўся мне ізноў
 І казка ў ім жыве
 Святлом бацькоўскіх слоў
 13.04.2005г.


Рецензии