Роспач
Быццам выбух, ён спустошыў усё нутро.
Тоны грузу я, знясілены, нашу
Бы Сізіф. Дык вось яно – дабро.
Сарвацца вельмі хочацца падчас.
Сябе з апошніх сіл у руках трымаю.
Ідзе, бязлітасны, угору час,
Не гоіць раны, усё лухта, я не чакаю.
Мне б выбухнуць, і на мільён кавалкаў
Рассыпацца і разляцецца на ўвесь свет.
Ды родных, блізкіх мне шкада – не варта
Знікаць. А жыць з пустошай – меньшая з усіх бед.
Брыдкі роспач зноў жарэ маю душу.
Супрацьдзейнічаць яму я не хачу.
Згублен сэнс, аднак збаўлення не прашу:
Пройдзе ўсё, а я сцярплю, змаўчу…
12.04.2005г.
Свидетельство о публикации №107050700023