Абыякавасць

 Мне ўсё адно:
 Ці прыйдзе ноч, ці прыйдзе дзень.
 Мне ўсё адно:
 Будзе святло, ці будзе цень.
 Я не зраблю
 Крок у адказ насустрач дню.
 Я не люблю
 Сваю бязглуздую гульню.

 Я не хачу
 Быць дробнай лялькай ў жыцці.
 Я не хачу
 Хацець, як ўсе, кудысці йсці.
 Я не чакаў
 У жыцці змянення – не прыйшло.
 Я не шукаў
 Таго, што часам занясло.

 Я не жыву –
 Я існую ў мяжы жыцця.
 Я не жыву –
 Няма кахання пачуцця.
 Усё адно –
 Не варта што-небудзь змяняць.
 Было даўно
 І зараз ёсць, нашто шукаць?
 9.04.2005г.


Рецензии