Сон
Незразумелым, цяжка мне бывае.
Сціскае сэрца, аж да болю ў спіне,
І зданямі жахлівымі пужае.
Мінуўшчыны безкаляровы сон
У будучыню лапы запускае –
Здаецца, мне канец, а наўздагон
Пачварны рогат дзіўным рэхам адлятае…
Прачнуся сярод ночы і сяджу,
І не ўцямлю, што гэта сон, і толькі.
Аслупянелы ў нікуды гляджу –
Глыбока ў ім, яшчэ не ведаю – наколькі.
А потым будзе цяжка зноў заснуць.
На сёння сон не вернецца – я знаю.
Ды ў грудзях камяк так цяжка праглынуць.
Сон з кіпцюроў мяне не выпускае.
12.01.2005г.
Свидетельство о публикации №107050500040