Фантасмагорыя

Прыкладваю да лба руку:
тэмпература—сто.
Не, я не хворая.
Я проста сплю.

Фан-та-сма-го-ры-я…
Прывіды сну.

Блакітны Месяц,
крывавы Марс.
Ну што ж, нядрэнны
ў нас альянс…
Скажэнне ценяў,
скажэнне фраз…


Фан-та-сма-го-ры-я…
Начны сеанс…

Маё вар’яцтва
не мае меж,
пакуль не сціхне
начны мяцеж…
Праз церні неба
бягу да зор…

Фан-та-сма-го-ры-я…
Бы прыгавор…

А мне насустрач
іспанскі госць.
Сам Сальвадор
Далі. І вось…
Бярэ ён пэнзаль, фарбы і…
Па чорным небе з
жоўтым дном
выводзіць лініі
кругом…Малюе
сны…


За ім няспешна, гладка
брыдзе аўстрыйскі госць—
Франц Кафка…
У руцэ пяро
і чысты ліст.
Яму дарога—
Ён песіміст.
Зноў авангард
не мае меж.
Бі ў званы,
начны мяцеж!

Я паміж Кафкай і Далі.
Яны і мне пяро далі.
І па-над Марсам і Зямлёй
мы не адны—
нас цэлы рой.
Мы пішам,
мы малюем сны.
Мы ў мастацтве,
бы ў баі…


Ноч як жыццё—
няма канца.
Фан-та-сма-го-ры-я…
Ты—час тварца!


Рецензии
Очень! очень! понравилось.

Марина Бродская   27.02.2008 14:33     Заявить о нарушении
Вялікае! вялікае дзякуй, Марына =))

Джэма   27.02.2008 17:27   Заявить о нарушении