Дэкаданс

Вершы новыя не йдуць – хоць іх страляй!
Зіма праходзіць міма – не чакай –
Не будзе снегу і надвор’я для душы.
Дарэмна ўсё – зусім лепш не пішы!

Ну што гэта за творчы дэкаданс?!
Шкада – прапаў яшчэ адзін раманс!
Ізноў таго, што мне патрэбна, не збяру.
Надвор’е і настрой – не ў час і не ў пару!

Хварэю я лірычна і вось-вось
Мне блага зробіцца, мо дпаможа хтось?…
Ды хто? – Усе хворыя навокал – блага ўсім.
Змагацца трэба! Толькі з чым, ці з кім?…
 7.01.2005г.


Рецензии