Новы год
І ў памяці пакіне ён
Падзей адметных карагод
І розных дробязей мільён.
Што ў галаве жывуць яшчэ,
Ды хутка згінуць і яны –
Сцярэ іх новы год ушчэнт
Былыя праўды і маны.
Нарэшце, надыходзіць час
Падвесці гадавы баланс
Сваіх учынкаў, бо падчас
Апошніх дзён праходзіць транс
Які душой апанаваў
Ад надыходу халадоў
Ды розум адтаваць пачаў
Каб вартасць падлічыць гадоў.
Багаж плюсоў і мінусоў
Вясоў па чашах разлажыць.
І чашы Божаскіх вясоў
Разважаць, як змог год пражыць.
А час яшчэ, здаецца, ёсць
Вярнуць багаты скарб пазык.
Падзякаваць, у каго быў госць,
Злым дараваць іх злы язык.
У час ўсе справы завяршыць,
Расставіць кропачкі над і.
Былое, дрэннае, забыць,
Ісці ў год новы без нуды.
Урэшце пагасіць святло,
Святочна свечы запаліць
І распаліць душы цяпло,
Каб цэлы год кахаць-любіць.
11.12.2004г.
Свидетельство о публикации №107042800043