Я зрэшты y Вас нiчога не прашу
Галодным дайце Вы кавалак хлеба.
Ад смагі хто пакутуе – халодную ваду.
Хто адыходзіць у іншы свет – абшары неба.
А для сябе нічога не прашу,
Бо я такі ж як усе астатнія – смяротны.
Штодзённа скарб забот я свой нашу,
Ды не крыўдую болей на свой лёс гаротны.
І скарбаў розных горы не хачу –
З сабой туды ўсё роўна іх не возьмеш.
Больш сціплым буду, іншы раз змаўчу;
На ўсё свой час ці ранні, ці то позні.
Даруйце мне, у Вас толькі папрашу
Жывога Сонца ды Кахання, Міру ў свеце.
Паслухайце крыху маю душу
Я Вас прашу, паслухайце нарэшце!
29.11.2004г.
Свидетельство о публикации №107042603074