Добры настрой
Мне хопіць усяго, чым валодаю я.
Шторанак усмешка, штодзённа прыгоды –
Карціна жыцця вось такая мая.
У цэлым ідзе шлях жыцця бесклапотна,
Усё ёсць і няма мне чаго пажадаць.
Амаль не бывае на сэрцы самотна;
Я сыты, мне цёпла; праблем не чуваць.
Сяджу ля гарачай сваёй батарэі –
Утульна; на снег пазіраю ў вакно:
Зноў прыцемкі – рана цяпер вечарэе;
Усё будзе добра, дабро ўсім адно!
29.11.2004г.
Свидетельство о публикации №107042600017