Тры анёла

 Тры анёла.

 Сяджу на кухні я,
 У чайніку вада,
 Я чаю цеплыні даўно чакаю.
 А часу ўжо зашмат,
 Трымаю шакалад,
 Каляхаваць мой чайнік пачынае.

 А нада мною столь,
 Анёла тры на ёй,
 Зноў за вячэрай зверху назіраюць.
 Тры генія маіх,
 Прымаюць цёпла ўсіх,
 У хаціну хто маю калісь трапляе.

 На кухне я сяджу,
 На геніяў гляджу,
 І чайнік мой даўно ўжо каляхуе.
 Што часу ўжо зашмат,
 Што тае шакалад,
 З анёламі ў кантакце не хвалюе.

 Духоўнасць, светлыня,
 Нябёсаў чысціня, –
 Усё гэтае яны мне падаруюць.
 Ахоўваюць ад бед,
 І творчы дораць свет,
 Паўсюль у жыцці са мной яны вандруюць.
 21.11.2004г.


Рецензии