Так жо месяц лiстапад
Апошнія лісты скідае.
Нішто не вернецца назад,
Усё павольна засынае.
Зноў абвастраецца гастрыт,
З гастрытам разам – крызіс творчы.
Жыцця асобны каларыт –
Паэта праца – труд вавёрчын.
Шукаю рыфму – не знайду,
Ужо шмат іх, як у дупле арэхаў;
Ніяк у вобраз не ўвайду,
У вырай творчы дух мой з’ехаў.
Такі ўжо месяц – лістапад, –
Усяму канец, і цыкл завершан.
Змяніўся словаў вадаспад
На сціплы восеньскі склад верша.
Нарэшце кожны новы дзень
Усё халадзей за папярэдні.
І з добрай рыфмай ўсё цяжэй –
Верш новы – так сабе, – сярэдні.
Аб леце цёплы успамін:
Там трапных слоў было багата,
Гарбата, крэсла і камін,
Агмень дрыготкі – сэрцу свята.
Ды восень позняя даўно;
Нажаль, ня маю я прылад
Змагацца з крызісам… – На дно!
– Такі ўжо месяц лістапад.
17.11.2004г.
Свидетельство о публикации №107042200267