Шчасл вы...

Я сляпы, я аглух – я шчаслівы...
Я стварыў новы свет для сябе.
Можа трохі наіўны, смяшлівы...
Але ён падабаецца мне.
Там заўседы свабодна, вальготна
Можна дыхаць, ўзняўшы вочы ў гару...
Цёплы вецер ласкава, пяшчотна
Там заўседы вітае зару...
 ***
Хтосьці скажа: “Вар’ят, хопіць марыць!!!
Ты такіж, як і мы насамрэч...”
 ***
Я сляпы, я аглух – я шчаслівы...
Я стварыў новы свет для сябе.
Можа трохі наіўны, смяшлівы...
Але ён падабаецца мне.
Там прыемна вітацца з сябрамі,
Што заўжды разумеюць цябе...
І вайны там няма між братмі,
Адчувае шчаслівым там кожны сябе...
 ***
Хтосьці маша рукамі: “ прачніся, дзівак!
Ты такіж, як і мы насамрэч...”
 ***
Я сляпы, я аглух – я шчаслівы...
Я стварыў новы сьвет для сябе.
Я шчаслівы таму, што я веру...
Гэты свет існуе, ён жыве...
І няхай мяне клічуць вар’ятам,
І няхай услед ляцяць камяні...
Я віншую ўсіх з новым святам,
З новым светам на гэтай зямлі...
 ***
10 красавіка 2007 г.


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.