З нiзкi Спевы роднага краю. 1. Цiшыня. 1986
так –
будзе да месца –
і дом, і агмень, і акно,
і ціхая шэрань,
і дрэва прастуджаны ўсхліп,
і цёплыя пальцы – што хвалі –
ўздымаюць гняздо –
ладдзю –
між паветрам і небам –
у бездань –
святло і спакой –
у цішыню…
і толькі мастак
не патрэбны карціне
Свидетельство о публикации №107041700268