З нiзкi Спевы роднага краю. 2. Крык. 1987
Паводле карціны В.Баранава
У колерах гэткіх
не заблукаеш –
белы ды шэры.
Пер’е птушынае.
Зоры у небе.
Хаты на снезе.
Ды разаб’ецца
крык,
нібы прызма.
Сэрца –
у снег…
Пёркі –
у прысак…
Свидетельство о публикации №107041700267