Марыць пра чужыя караблi
У прасторах сініх акіяну,
Марыць пра каханне на зямлі –
Кшталту мкнуцца выпіць з пустых шклянак.
Акіян запоўніу ўсё вакол;
Караблі бліжэй, ды ўсё ж чужыя.
Шклянка з пустатой ляціць на дол,
Пуста ўсё і мары ўсе пустыя…
Патаплю я караблі адной рукой,
З шклянкай у другой бразнуся долу;
Разляціцца шкло і звяжа ўсё спакой,
Перамесіць з лёдам шкла кавалкі холад.
Ачуняю ранкам – дзіўна: я – не я?
У шэрані далёкай караблі бялеюць…
Шклянка на стале і сіні акіян,
Шкла кавалкі на падлозе ледзянеюць…
4.11.2004г.
Свидетельство о публикации №107041600158