Пра мышку

Кожнай раніцай Янук
Мышцы стукае: “Тук-тук.
Мышка, мышка, - ты жывая?
Мы даўно цябе чакаем!
Тут і коціка няма…”


Але зноў, відно, дарма…
Не вылазіць з норкі мышка,
Не чытае з намі кніжкі,
Не гуляе, не малюе…
А па ёй мы так сумуем…


Ты выходзь да нас з нары,
Мышка,
Мы ж – твае сябры!..


Рецензии
Не,ты ,мышка, не выходзь...
Можа гэта небяспечна?
Лепш сідзі ў сваім кутку...
І не ўлазь ні з кім у спрэчку !!!


Мышцы сябар толькі мыш...


З усмешкай і вясной !!

Амурскі...

Дэн Амурский   05.06.2007 16:13     Заявить о нарушении
прабач,лета на двары...А я ячшэ вясной жыву )))

С летам,Ангеліна,з летам!!

Дэн Амурский   05.06.2007 16:16   Заявить о нарушении
Дык гэта гісторыя праўдзівая насамрэч: адбылася з маім сыночкам. На вёсцы ў яго бабулі ўласная хата, а на калідоры ў кутку - дзірачка ў падлозе, праз якую кожны дзень вылазіла мышаня. І мой сынок - яму было гадочкі 2, напэўна, - з хваляваннем чакаў гэтага моманту і вельмі крыўдаваў, што мышка не хоча з ім гуляцца (бо коцік жа гуляў!).
Вось я і занатавала - так, як яно і было :)

Дзякую за цёплыя словы пра вершык і віншаванні з летам!
Узаемна!

Ангелина Добровольская   06.06.2007 22:06   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.