Калыханка

- Баю-баю, гу-гу-гу.
Пайшла котка па лугу.
Сустракае мышу:
- Цішай, цішай, цішай!


А мышка ў пальчатках,
Сукенка ў заплатках.
А ў мышкавым кошыку
Цацкі для Сярожыка.


- Баю-баю-баю,
Падарую заю,
Вавёрку ды вожыка, -
Аддасі Сярожыку.


Узяла котка кошык,
Пайшла да Сярожы:
Будзе цацкі разглядаць,
Ды малога калыхаць.


Рецензии
Дзень добры!
Прыемна сустрэць зямлячку з вершамi на мове.
Шчасця i добрабыту. З Новым годам!

Майкл Ганкин   30.12.2007 11:16     Заявить о нарушении
Дзякую за водгук :)

Паглядзела Вашыя вершы. Па-добраму зайздрошчу аптымізму і гумару - нягледзячы ні на што жыццёвае.
З надыходзячым Новым годам! Шчасця, дабрыні і дабротаў, здароўя, духоўнай моцы і натхнення :) :) :)

З павагаю,

Ангелина Добровольская   31.12.2007 00:53   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.