Яначку Не пiшацца верш - цi жыццё не жывецца?
ці жыццё не жывецца?
Ужо колькі гадоў
між зямлёю і небам…
І есца, і п’ецца, але –
не пяецца…
Не выспела, пэўна,
калоссе для хлеба…
Калісьці ж – радзіла,
як зерне садзіла,
Слязьмі палівала…
Цябе гадавала…
Ды мала, напэўна,
душы аддавала…
Нягож – каралеўна –
сябе шкадавала!..
У полі сцяблінка –
мурашцы хацінка,
Валошка, званочак –
то смеху збаночак.
У Бога –
ніводнай душы –
сірацінкі…
Усміхніся –
і разам пакрочым, сыночак,
Ад цемры –
да яснага сонца, сыночак…
Свидетельство о публикации №107041400380
Вялiкi дзякуй за прыгожы верш на беларускай мове. Вiншую Вас з поспехам.
Вельмi прыемна было пазнаёмiцца з Вашiмi вершамi!
Няхай Вам шанцуе ва усем, (*___*) Ирина
Кабанова Ирина Евгеньевна 28.05.2007 16:39 Заявить о нарушении