Халадрын
Стала холадна ўнутры.
Эх! Каб хто мяне сагрэў,
Ды для сэрца штосьці сьпеў…
Цемра з-за вакна паўзе,
Дрыжык лезе па назе.
Не хачу я забалець
Ці ўвогуле скалець!
Вось была б у кватэры печ…
Марна марыць,.. адурнець…
У батарэі дзесь плюс тры –
Як сагрэцца мне, сябры?
Шалік ды пальчаткі дзьве –
Дык халодна галаве.
Лепей, нібыта матрос,
Коўдру аж на самы нос!
Ды шкарпэткі з тоўстай воўны, –
Будзе ў іх нагам шыкоўна!
Ды кашулю пацяплей –
Сэрца каб не зьмерзла, – Ей!
Халадок за ногі – хваць,
У кальсонах хіба спаць?
Цяжка ложак свой сагрэць,
Можа грэлачку нагрэць? –
Мед з гарачым малаком,
І скруціцца калабком!
…Ды хутчэй, хутчэй заснуць,
Унутры цяпло адчуць.
Дубар будзе на сьвітанку,
Халадрын цяжкі ўранку…
Не дастаць з-пад коўдры носу, --
Не ўстаць – зварыць авёсу…
Пачаліся халады…
Ой бяда!.. Ой сьвет бяды…
10.10.2004г.
Свидетельство о публикации №107041301926