Ссiвелыя дзяды
Малітвы шэпчуць над пражытымі гадамі.
Іх надышлі пустыя вечары,
Каб ўспамінаць імгненні летніх раніц.
На свет вачамі мудрымі глядзяць,
Ў іх неба адлюстроўваецца сумам,
А ў сэрцы б’ецца ўсё тое дзіця,
Што пакідае памяць аб мінулым.
Ссівелы дзяды, вам колькі год?
– Стагоддзі мы жывём на гэтым свеце…
Перажылі мы тысячы прыгод,
А вы ў параўнанні з намі – дзеці.
Празрыстымі вачамі бачаць свет,
Адлічваюць хвіліны да знікнення.
Дзядулі, адкажыце нам вы, дзе
Знайсці ці вечнасць, ці хаця б я імгненне?..
07.04.2007
Свидетельство о публикации №107041301569