Сцiплы лiст дарагому сябру з далёкай зямлi Адама
Маешся як?
Памалу? – Ну і я нішцяк!
Як там Радзіма пажывае?
Ці родны кут мяне чакае?
Сумуеце? – Не трэба, не!
Лепш павітай ўсіх ад мяне.
А я з краіны скарабеяў
Быў завітаўся да яурэяў –
Такі ўжо ветлівы народ:
Шалом, і ўсмешку ў поўны рот!
Здароўця, сябрукі, кажу…
…Бывайце, час ужо, ухаджу…
Ідзі здароў! – Яны мне кажуць;
І вам таго ж! – Няхай разважаць
Ці ж беларускі этыкет
Стары шануе запавет?
Ну, хопіць пэцкаць ліст, дарэчы;
Эх! Добра зараз вам на печы!
Вячэра хутка? – Смачна есці!
І мне спыніцца трэба дзесці…
…Ніхто “Дабранач!” мне не скажа
І сэрца настальгія звяжа…
Ды хутка ўбачымся, сябрук,
Бывай здароў, спадар Сяржук!
8. 09. 2004г.
Свидетельство о публикации №107041200005