Вось усё

 20.08.2004г.

 Вось і ўсё, ужо апошнія ночы
 І апошнія дні ў календарным слупку.
 Не паспеў нам спакой галаву замарочыць
 Ужо ярмо замігцела на нашым шляху:

 Глянь: “Сардэчна мы вас запрашаем!”
 У запаветны ды сонечны шлях!
 Эх! Свае мы куты пакідаем
 І завочна ўжо сумаваць пачынаем,
 Хутка бо зажывем мы на вольных хлябах.

 Эх! Свабода, нажаль, ты не тая, ізноў
 З галавой нас усіх накрывае.
 Утрымацца за што, каб не з рэльсаў у адхон,
 Па якіх мы ў свет ад’язджаем.

 Не, нялёгкая будзе краюха хлябца
 На шляху ўсяго нас чакае,
 Але разам мы дойдзем усе да канца,
 Цяжка? – Самі сябе падтрымаем!

 Хуткабежныя дні зменяць ночы,
 Шмат закрэслена іх у календарным слупку;
 І пачнем чымсці новым галовы марочыць,
 Дні мінаюць як шпалы чыгункі-шляху.
 


Рецензии