Зiмовы спакой
У белым колеры зімы,
У сьнегавым яе адзеньні
Я больш ня бачу чысьціні…
Пад таўшчынёй аледзяненьня
Мароз прытупіць пачуцьцё
Каханьня, хараства прыроды,
І рану на ўсё жыцьцё
Зацягнуць лёду карагоды.
Спакой мне Сівер прынясе –
Дзьмухне ў прамерзлае вакенца;
Заместа сэрца, пакрысе,
Расьце ільдзіна й ціха б’ецца.
Мароз мой розум асьцюдзіў,
Я абыякава ўзіраю
На лёд, што ўсё вакол здавіў,
І зь белым сьнегам засынаю…
Свидетельство о публикации №107041000004