На мяжы iснага i уяунага...
На мяжы існага і ўяўнага
аблятае мая
мара
У памерлых пялёстках
згасне вясёлка
Жук-далакоп
збярэ рассыпаныя
фарбы?
праменні?
пыл?
Светлячок асветліць
сваім ліхтарыкам
і ў лясным мораку
успыхне…
- Папараць-кветка! –
усклікнуць адны
- Д’яблава вока! –
перажагнаюцца другія
- Мара… -
прашэпчуць трэція
Уздыхне рака
…Кароткая купальская ночка…
Свидетельство о публикации №107040900472