Неслi келiх... Па прыступках раяля...

* * *


Неслі келіх –


па прыступках раяля
па клапанах флейты
па трубах аргана


па лістох
апалых гуках
вечнага дрэва


па хвалях
існай ракі
у якой не замочыш ногі


па шчырых аблоках
з адбіткам
боскай ступні


па Млечным воласе
што страціла
Марыя


у кола Віфлеемскае зоркі


але
той, хто трымаў келіх
азірнуўся


…знічка
пад босай нагой…


Рецензии