Мне не патрэбны вочы твае...
…Мне не патрэбны
вочы твае –
у іх не патоне
выратавальнае кола мае адзіноты.
Мне не патрэбны
словы твае –
слоўны ланцуг не цяжэйшы
за ланцужок крыжА.
Так,
у мяне ёсць надзейны прытулак –
самота,
хатні звярынец
і цацка шкляная –
душа.
Але “дзень добры”
мы кажам адно аднаму пры сустрэчы,
і робіцца дзень – дабрэйшы.
Свидетельство о публикации №107040900454