Элегiя

ЭЛЕГІЯ

Дождж непрыкметна скрабецца
 па шкле і па твары, па сэрцы.
Вочы заплюшчу, але
 мне паратунку няма.
Хіба адной табе – бачыш,
 вяргіні і тыя паніклі…
Слёзы сціраю ці дождж,
 восеньскі позні прывет?


Рецензии