Самота - малодшая сястра смерцi...
Самота – малодшая сястра смерці, гарэзлівая дзяўчынка, зловіць у сваё сіло душу-мятлушку, пазабаўляецца ёю, абтрасе пылок з крыльцаў, ды, шкадуючы, пусьціць – хай ляціць да іншага разу.
Смерць – яснавокая панна, сястра самоты, у вертагродзе райскім між птахаў-духаў, вучыць іх дзіўным спевам ды лашчыць крылы, гоіць расой чысцюткай ды ісціны зернем, выпраўляціме ў вырай.
…Птушцы маёй збавенне – раса ды зерне…
Свидетельство о публикации №107040900401