Божа, як хочацца плакаць...

* * *


Божа, як хочацца плакаць
 над словамі, зорамі, кветкамі,
стаць няўлоўнай, бязважкай, бязмежнай;
ачысціцца
 ад шалупіння разважлівых думак
 і неразважлівай веры…
Божа, зрабі мяне зернем!


Божа, як добра, бы кветка,
 раздорваць пялёсткі –
роснай зямлі і далоням,
 сагрэтым жывою крывёю, –
іх цеплыня з прахалодай маёю сальецца.
Божа, ці сэрца – у кветцы?


Божа, на шляху абраным
 знайду раздарожжа,
камень убачу
 і птушкай заб’юся аб камень.
Крылы,
 згубіўшы пер’е,
 стануць рукамі…
Божа, завошта?


(Са зборніка “Пазамежнасць” (Полацк, 1994))


Рецензии