Маналог

 Адкажы мне на пытанне маё.
 Адкажы мне – дзе пачынаецца ўсё?
 Адкажы мне – нашто прыйшоў я сюды?
 Шукаць дабра, цi бяды?

 Адкажы мне – навошта я там?
 Адкажы колькi iсцi па шляхам?
 Адкажы мне – навошта я тут?
 Дзе знайду свой прытулак, свой кут?

 Адкажы мне – навошта мне iсцi?
 Адкажы мне, мой грэх адпусцi.
 Адкажы мне, размова з табой –
 Скарб каштоўнейшы мой.

 Ды маўчыш ты, нiбыта няма
 Нi мяне, нi сусвета наўкола.
 I стаю на каленях дарма
 I жывое прашу тваё слова.
 9. 05. 2004г.


Рецензии