Вершы з новага зборнiка. Пацеркi
+
Восень
запаліла дрэвы
прад лікам Сонца
+
Птаха ў далонях трымаю.
Божа,
памілуй нас.
+
Ранкам
з чарнільнага снегу
выплываюць літары
+
Чуеш:
спынілася сэрца хаты –
гадзіннік?
+
Як малака ў гладыш
святла наліваю:
пі!
+
Па белай руцэ
чорная вена
дрэва
Свидетельство о публикации №107040700197