У сэрцы маiм - крышталёвай вазе...
Праз прыгажосць Яго слоў
можа разбіцца сэрца.
Г.К.Чэстэртан, “Вечны Чалавек”
...у сэрцы маім –
крышталёвай вазе –
маленькая краска
сцяла пялёсткі,
баіцца раскрыцца
а раскрыецца –
ваза паб’ецца
і не збярэш асклепкі,
рукі паколеш –
навошта?
лепей так:
чыстыя рукі,
цэлая ваза
сцяцца…
не дыхаць…
Свидетельство о публикации №107040701598
І вочы паплылі ад слёз...
Бо адчуццё ўсім сэрцам волі
Запаланіла ўвесь мой лёс!..
Забыў я пра сапраўднасць дня,
І сэрца абуяла сцюжа.
Трымаў як роднае дзіця
Я у сваіх далонях Ружу!
Далучаюся да Вашай вазы. Вельмі прыемна пазнаёміцца.
Андрей Ястремский 08.04.2007 17:58 Заявить о нарушении
Наведала старонкі Вашы, вершы спадабаліся, падрабязней напішу пазней у каментарыях да іх.
Пра бэз верш – цудоўны (было прыемна чытаць яго, бо гэта адна з маіх улюбёных кветак. І я таксама маю пра яе верш (успомніла аб ім дзякуючы Вам). Сёння змяшчу яго тут.
Са святам Хрыстова Уваскрасення Вас!
Ангелина Добровольская 09.04.2007 00:01 Заявить о нарушении