У Новай Зеландыi хутка зiма...
А ў Новай Зеландыі хутка зіма.
І калі б можна было, то пайшоў бы снег.
Раскіданыя пялёсткі падманаў
Ляцяць у прастору электронных памех.
Гледзячы ў твар маладым ветэранам,
Дзеепрыкметна забруджваю мову.
Google groups будзе іх Афганістанам,
Вялікі часопіс - Багдадам новым.
Завёрнутыя ў самадастатковасць,
Праваслаўна глядзяць паміж акіяну
На эўрапеістую "саўковасць"
І на кляновы лісток нірваны...
(с) 2007
© Copyright:
Карруна, 2007
Свидетельство о публикации №107040601462
Рецензии
У апошнім слупку чарнавы накід ідэі пра тое, што рэлігіі і перакананні, ідэалогіі і прыхільнасці ў глабалізаваным свеце даўно перапляліся так, што цяжка адсачыць, дзе што. Сапраўдны перакананы праваслаўны будзе з-за акіяну глядзець на тое, як у цэнтры Еўропы ўзнаўляюць Савецкі Саюз, а самадастатковы вынаходзец недзе ў Новай Зеландыі будзе скептычна прымружваць вока на праяву буддызму на кантыненце Паўночнай Амерыкі. І пры гэтым усе гэтыя людзі могуць быць "чужымі" культурам, у якіх зараз знаходзяцца. :)
Карруна 02.05.2007 01:34
Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй за дакладны і поўны адказ! Сапраўды, у гэтым ракурсе Ваш верш набывае зусім іншы і глыбокі сэнс. Шчыра ўдзячны!
Жадаю поспахаў!
Андрей Ястремский 02.05.2007 17:53
Заявить о нарушении