Marmыtanne2
Калi згубiў што – болей не шукай,
Пiльнуе вока, дзе нядобра што ляжыць –
Умомант – хап i прэч хутчэй бяжыць,
Каб не паспелi “людзi добрыя” злавiць.
Вядома – кожны з шыкам хоча жыць,
Ды нiхрэна пры гэтым не рабiць.
Паўсюдна развялося прайдзiсветаў
На ўсiх узроўнях : ад забораў да партрэтаў.
Не любiць наш народ уладу, не,
Але прывык ён коўзацца ў гаўне:
Было каб цёпла i нiхто каб не чапаў,
Не цiснуў надта, нiкуды не заклiкаў;
Не разумеe, што дарэшты прасмярдзеў,
Цягнучы жаласна штодня быдлярскi спеў.
Не чуюць ногi пад сабой трывалы грунт,
Дзе паказаць людзям дакладны пункт,
Каб здзейснiць чортаў Архiмедавы закон,
Ды павярнуць наш край пад крык варон.
Туды, дзе спраудзяцца надзеi і чаканнi,
Сваё жыццё дзе будзем самi будаваць,
Не будуць нам навязваць брыдкiя жаданнi,
Бязлiтасна душу i цела прадаваць.
Так павярнуць, каб знiкла гэта ****ства:
Каб перастала моладзь нашая бухаць,
Усiх зневажаць для понту, ды ябацца,
Ды рукавы спусцiўшы працаваць.
Праблем навокал мора, за што брацца?
Шмат словаў я яшчэ б мог напiсаць.
Дапамажыце, адгукнiцеся вы, братцы,
Мiнула ноч, пад’ём, пара ўставаць!
Выходзьце ўсе на светлы золак раннi,
Удыхнiце свежы чысты водар траў.
Пачуйце моц павагi i кахання
На ўвесь дзень новы, поўны важных спраў.
Свидетельство о публикации №107040500015