Marmыtanne
Край парадоксаў, супярэчнасцей мой край.
Не будзеш ты шчаслiвы ў iм, як шчасця не шукай.
У iм, бадай за некалькi хвiлiн,
Хто быу нiкiм – той стане ўсiм,
А хто быў усiм – абернецца нiчым.
Калi ты – мужны, добры i адважны
Праб’ешся ў дзяржаўны аппарат,
У склад яго партдзяржнаменклатурны,
Цябе партфель прыцiсне i мандат.
Калi ўладзе будзеш непакорны –
Цябе перацярушаць яе жорны.
Ды “ператрахваць” будуць кожны раз,
Як западозраць штосьцi “супраць нас”.
Каб часткай стаў бяздумнай шэрай масы
“Надзейнага” партыйнага заквасу.
У пiку барацьбы з галавацяпствам
Шчыра даюць ва ўрад дарогу бабсву
Ды не забудуцца яны i пра мужчынаў:
Паставяць iх сярод калгасруiнаў,
Каб падымалi нашу гаспадарку.
А то: “Раз’ездзiлiся мне на iнамарках”.
Карысць рэальную каб кожны прынасiў,
I для дзяржавы нi сябе не шкадаваў, нi сiл.
Дакрэты, дырэктывы i ўказы,
I тэзiсы на ўвесь бягучы год
Апрача суму, абурэння ды абразы,
Яшчэ даволi весяляць народ.
Бо сапраўды, хiба не смешна бачыць,
Як супярэчыць сам сабе наш кiраунiк.
Яму без рознiцы што значыць, што нязначыць,
Нам вушы загаворваць з першых дзён прывык.
I хай ў нас не ўсё, як хочам, ладна,
Пацiху хай свабода прэч бяжыць.
Iнспекцыя працуе хай дакладна
Ды гумар усё ж ёсць, а значыць – будзем жыць!
Свидетельство о публикации №107040400003