Нашто нам сваркi i звадкi, калi нам разам ляцець да зор?
Жыццё трымаць, гарэць світаннем,
Навошта мы сваім блуканнем
Марнуем усе, што ярка свеціць?
Калі адно ў адно сардэчкі,
Як пташкі, б’юцца унісонам,
Чаму ідзем па-за законам,
Пераступаючы праз Свечы?
Наш свет адзіны, мы героі, –
(Ды толькі помніць усім трэба,
Што чалавек ёсць сын ад Неба)
Людзей жа сярод нас нямнога…
18.03.2007
Свидетельство о публикации №107040302038