Лёс паэта
Яго паветра – гэта мары,
За момант абляціць абшары,
Бо сэрца яго б’ецца верай.
Паэт не вокам на свет гляне,
Бо яго вочы – гэта сэрца.
І захада агнем пральецца
Струмень ягонай легкай мары.
Паэт жыве не простай ежай –
Яму Нябесы стравы робяць.
Жыве паэт малітвай Богу,
Будуе на стагоддзі вежы.
Паэт маўчыць – радкі гавораць
Усе тое, што ў душы сакрыта,
Што сэрцам за жыцце набыта:
І радасць, і бяду, і гора.
Паэт – мастак, кранае струны
Душы людзей, жывуць што Небам.
І, можа, быццам так і трэба:
Хутчэй за ўсіх кладзецца ў труну…
18.03.2007
Свидетельство о публикации №107040302022