Прызнанне

Хачу пачуць твой голас ручаём,
Адчуць цяпло далоней, подых ветру,
Убачыць позірк, што мілей на свеце
Нідзе не знойдзеш, – сонейка-цяпло.

На небе зоры кожны вечар шэпчуць,
Што будзем разам ночы каратаць,
І шчыра, цёпла, сэрцам усім кахаць,
І полымя кахання будзе свечкай.

Вазьмі ў свае далоні маё сэрца,
Аддам табе яго, бо я кахаю,
Жыццё сваё табе я прысвячаю,
Бо ты анёл бялёсы ў гэтым свеце!
15.03.2007


Рецензии