Чаму

 18.03.2004г.
 Каб запытацца мне – чаму?
 Патрэбна, пэўна, болей ведаць,
 Больш прачытаць, шляхоў аббегаць,
 Сабе сам адказаць – таму!
 Таму, што толькi сам адкажаш
 На ўсе пытаннi, што ў душы
 Грызуць цябе, бы звер ў глушы,
 Але цвяроза цi разважыш?

 I звар’яцеушы ад нязнання
 Пачнеш адказы ты шукаць,
 Ды iснасць зноу ў душы хаваць.
 Бо iснасць – страх, ён да сканання
 Будзе цябе падсцерагаць,
 Каб у трапны момант нападаць
 З пытаннем новым на расстаннi
 У зручны час, i вось таму
 Дарэмна больш iмкнуся бегаць,
 Каб зразумець: навошта ведаць?
 Мне цяжка адказаць – чаму?


Рецензии