Сёлета летку
Я ездзiў на мора.
Жылося мне лёгка,
Не бачыў там гора.
Ласкавы вятрыска,
Блакiтнае неба.
Усё ёсць i ўсё блiзка,
А што яшчэ трэба?
Ды хутка праходзiць
Спакой адпачынку,
Зноў вецер заводзiць
Мне рэтрапласцiнку…
Вiтаюсь з Радзiмай,
Суровы выгляд.
Нiбыта вярнуўся
Год у дваццаць назад!
Хiба не ўмеем
Людзямi быць, людзi?
Не жнем i не сеем –
Хай будзе як будзе?!
Хто страцiў пашану
Век жыць тым у брудзе,
Дзе ж ваша свядомасць,
Шаноуныя людзi?
Свидетельство о публикации №107033100019