Качка
І нешта у дзюбе трымала.
Не ведала бедная птушка,
Што жыць застаецца ёй мала.
Насуперак ветру ляцела
І крыламі цяжка махала,
Сярод паусухога чароту
Гняздо сваё вокам шукала.
Яе птушаняты чакалі,
Галодныя, бездапаможныя.
У лесе адчуліся выбухі,
Што раптам мяне насцярожыла.
А качка хутчэй паляцела:
Ёй вельмі хацелася жыць,
Хаця б для таго, каб кузуркай
Галодных дзяцей накарміць.
Апошнія позіркі у неба,
Апошнія кроплі дажджу...
Зноу выбух адбыуся у лесе-
Я зболем на качку гляджу.
Знік вецер, падняліся хвалі,
У возера птушка упала.
Яна разумела усё добра,
Таму, нават, і не крычала.
І хвалі панеслі на поунач
Прабітае кулямі цела ,
А я усё маліуся на тое,
Каб качка уверх узляцела.
Жыццё прыпынілася раптам,
І зніклі магутныя хвалі,
А недзе у высокім чароце
Галодныя дзеці чакалі...
Свидетельство о публикации №107032600005