Незавершаныя вершы
Адмысловых слоў гульня.
Павярхоуна на паверсе
Трапных фраз жыве хлусня.
Неахайныя абшары,
Слоў і словаў ланцугі,
Літры літар, як ахвяры,
І папера – як снягі.
Літар ліпкаю крывёю
На блеск белай чысціні
Лёгка льюцца пад рукою
Цяжкім цяжарам хлусні!
Разліліся-расплыліся, –
Скокі пачалі скакаць.
–Ім высокіх словаў высі,
Зразумела, не заняць!…
Танчаць, танчаць прада мною, –
Мне ніяк іх не спыніць…
Авалодалі рукою
І паперай,…розум спіць…
9.01.2005г.
Свидетельство о публикации №107031900170