Падарожжа
У аўтобус я залез.
Я вяртаюся дамоў
Ад сталіцы прэч казлоў!
Ой, няскора сакавік!…
Вые нудна рухавік…
У салоне духата,
Бы ў пекле ў чарта!
Елкі снегам занясло…
Мой аўтобус штось трасло –
Німаведама чаму
Так калбасілась яму!???
За вакном трашчыць мароз…
Мне аўтобус зад натрос!
Занямела ўсё – баліць!
Вельмі хочацца адліць…
Да прыпынка яшчэ шмат…
Ззаду чутны ціхі мат –
Разумею – усім абрыдла
Трэсціся, нібыта быдла!
Сонца ўсё ніжэй, ніжэй…
Дыхаць і сядзець цяжэй;
Дзіўна – колькі ў гэтым крэсле
Чалавекаў добрых трэслась?!…
Урэшце рэшт Бялынічы…
Шмат пакутаў – не злічыць.
Ды канец, нарэшце, ім –
У сарцір мы пабяжым!!!
На ліхтарны слуп варона
Ціха села. Ёй знаёма
Ліхтарова прыгажосць –
Колькі веліччы ў ім ёсць!
…Хуткі левы паварот, –
І вадзіцель – абармот!
Ён траха не збіў бабулю –
Паказала яму дулю!
Ад відовішча ў вакне
Весела зрабілась мне.
Дыяментны блеск палёў…
З рэйсававых караблёў
Праз запэцканае шкло
Усё бы брудам занясло.
Нешта ляпае ўверсе –
На падвешаным паверсе.
Рыфмаваць перашкаджае…
Цудна! Лепей не бывае!
Вёскі, хаты – панарама,
Магазін – чытаеш – крама1
Каля сметніц не паскудна –
Тоўсты снег – і ўжо не брудна!
Злева – СПК калгас…
Абганяе нас “Камаз”;
Ну аўтобус – ну і срам!
Хуткасць – аж на смех курам!!!
Паяздоў я патрыёт,
І, зыходзячы з ільгот,
На аўтобус не гляджу –
Хай не вешаюць лапшу!
Доўга, брудна, няўтульна,
Састарэлы ўсеагульна
Наш аўтобусавы парк –
Мы ахоўваем trade mark!
Як жа ехаць – маё цела
Усё даўно ўжо замлела?!
Родны горад, дзе ж ты, дзе?!
Я суцэльна ў нудзе…
…Маляўнічыя заходы
Сонца, хмаркі ні адной1
Усё! Канчаюцца прыгоды! –
Вось ён – лепшы горад мой!!!
31 студзеня 2005г.
Свидетельство о публикации №107031800050
Экологиня 14.04.2007 11:43 Заявить о нарушении