Мы

 Мы на беразе сядзелі
 Ды палілі “Беламор”.
 Камары вакол звінелі
 Ды спяваў зялёны бор.

 А над рэчкай і над борам
 Неба казачны блакіт.
 Сонца ў залатой прасторы
 Вецер грае між ракіт.

 Хлопцы, дзеўкі заспявайце
 Ветру шумнаму на злосць.
 Справы марныя кідайце –
 Кожны ў нас шаноўны госць!

 Вы да нас хутчэй прыходзьце
 Хутка скончыцца ўжо дзень.
 Выпаўзае з забалоцця
 Таямнічы сіні цень.

 Разам вогнішча запалім,
 Піва моцнае вазьмём.
 Песню гэту заспяваем,
 Струны срэбныя кранём.

 Хай жыве заўсёды піва
 Ды ўлюбёны “Беламор”!
 Хай жыццё ідзе шчасліва,
 Песня льецца надвячор.
 7.08.2005г.


Рецензии