Гiмн вясне
Сустрэнь сонца першыя промні!
Вясной патыхае абуджаны бор
І свежая кроў грэе скроні.
Расчынены дзверы, сцяжына бяжыць
За плот і у лесе знікае.
І водар вясновы галову кружыць,
А ў небе жаўрук зноў спявае.
Наперад бяжы і забудзься на ўсё,
Удыхай свежы водар вясновы!
Спявай песню сонцу, свой гімн пра жыццё,
Каханне і гэты дзень новы!
Вясна напаўняе жыццём кожны ўздых,
І сэрца, і кроў ачышчае!
Вясна, зноў вясна, як бальзам для ўсіх
Душу хараством напаўняе!
18.03.2005г.
Свидетельство о публикации №107030801171